Купальская імпрэза «Што на Iвана Купала, ведзьма зелле збірала…»


Даражэнькія!

Запрашаем вас на купальскую імпрэзу “Што на Iвана Купала, ведзьма зелле збірала…”

Імпрэза адбудзецца каля будынку філіяла Веткаўскага музея 6 ліпеня (чацвер), пачатак а 16-й гадзіне.

Сёлета наша купальская сустрэча пройдзе ў крыху іншым фармаце.

Гэта будзе не вечарына, а больш пазнавальнае мерапрыемства:

  • распачнем з экскурсіі па раслінным свеце гомельскага парку, у якім і знаходзіцца філіял нашага музея. На гэтай экскурсіі вы даведаецеся пра рэдкія і незвычайныя дрэвы і хмызнякі, якія тут жывуць;
  • далей тэму расліннага свету працягне Галіна Рыгораўна Нячаева. Яна ўжо рыхтуе для вас цікавую размову пра міфалогію раслін. Паверце, пасля яе лекцыі вы будзеце глядзець на звыклыя расліны зусім іншымі вачыма;
  • абавязкова зробім майстар-клас па пляценні купальскіх вяночкаў. Вы дазнаецеся і як правільна іх плесці, і што далей з імі трэба рабіць;
  • зладзім утульнае чаяванне, дзе за кубкам нашай традыцыйнай зёлкавай гарбаты раскажам вам, што за ведзьма і якое зелле на Івана Купала яна збірала;
  • арганізуем імправізаваную выставу "Ручнік з купальскім дубам". Куды ж без выставы на імпрэзе, арганізаванай музеем)
  • канешне, будуць танцы пад гармонік.

Смачныя пачастункі ад нашых гасцей вітаюцца! Прыносце з сабой любімыя смаколікі да нашай купальскай гарбаты.

Дата: 06.07, пачатак у 16:00

Месца правядзення: тэрыторыя каля філіяла Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Сам будынак філіяла будзе зачынены на рамонт

Кошт: уваход за данат (ахвяраванне) любога памеру

З сабой пажадана мець: ласункі і смаколікі да гарбаты, палявыя кветкі для вянка, выдатны настрой і кампанію.


Приглашаем вас на купальское мероприятие “Што на Iвана Купала, ведзьма зелле збірала…”

Мероприятие состоится возле здания филиала Ветковского музея 6 июля (четверг), начало в 16 часов.

В этом году наша купальская встреча пройдет в немного другом формате. Это будет не вечеринка, а более познавательное мероприятие:

  • начнем с экскурсии по растительному миру гомельского парка, в котором и находится филиал нашего музея. На этой экскурсии вы узнаете о редких и необычных деревьях и кустарниках, которые здесь живут;
  • далее тему растительного мира продолжит Галина Григорьевна Нечаева. Она уже готовит для вас интересный разговор о мифологии растений. Поверьте, после ее лекции вы будете смотреть на привычные растения совсем другими глазами;
  • обязательно сделаем мастер-класс по плетению купальских веночков. Вы узнаете и как правильно их плести, и что дальше с ними нужно делать;
  • устроим уютное чаепитие, где за чашкой нашего традиционного травяного чая расскажем вам, что за ведьма и какое зелье на Ивана Купала она собирала;
  • организуем импровизированную выставку "Ручнік з купальскім дубам". Куда же без выставки на мероприятии, организованном музеем)
  • конечно, будут танцы под гармонь.

Вкусные угощения от наших гостей приветствуются! Приносите с собой любимые лакомства к нашему купальскому чаю.

Дата: 06.07, начало в 16:00

Место проведения: территория возле филиала Ветковского музея, г. Гомель, площадь Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).

Само здание филиала будет закрыто на ремонт

Цена: вход за донат (пожертвование) любого размера

С собой желательно иметь: угощение к чаю, полевые цветы для венка, отличное настроение и компанию.

451