Музыка сядзібаў ХІХ стагоддзя. Вечар вакальнай і інструментальнай музыкі


3 чэрвеня ў 16.00 музей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» запрашае пазнаёміцца з музычнай культурай беларускіх сядзібаў на мерапрыемстве «Музыка сядзібаў ХІХ стагоддзя. Вечар вакальнай і інструментальнай музыкі».

У пачатку ХІХ стагоддзя сядзібы сталі асноўнымі цэнтрамі музычнай творчасці. Тут выступаюць прафесійныя музыканты і велікасвецкія аматары, у выкананні якіх гучаць творы замежных і мясцовых кампазітараў. Менавіта з такіх, своеасаблівых «дваранскіх гнёздаў», дзе трывала захоўваліся традыцыі, вядуць свой музычны радавод кампазітары і выканаўцы тагачаснай Беларусі.

У выкананні салістаў Філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі прагучаць музычныя творы Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшка, Фларыяна Міладоўскага, Вольфганга Моцарта, Георга Гендэля, Фрыдэрыка Шапэна і іншых еўрапейскіх кампазітараў XVIII-XIX стагоддзяў.

Білеты на мерапрыемства даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея.

Заказ білетаў на музычнае мерапрыемства магчымы па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, альбо сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).

Філармонія для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі аб’ядноўвае высокапрафесійных спевакоў, інструменталістаў і музыказнаўцаў. Многія прадстаўнікі творчага складу – лаўрэаты і дыпламанты прэстыжных міжнародных і нацыянальных конкурсаў. У рэпертуары Філармоніі – разнастайныя музычна-пазнавальныя праграмы і музычныя спектаклі для дзяцей.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

3 чэрвеня (субота)
16.00

Уваходны квіток:
15.00 – для дарослых
8.00 – для студэнтаў
5.00 – для навучэнцаў

171