Ноч музеяў — 2023


18 мая - Міжнародны дзень музеяў.

З 1977 года з'явілася традыцыя ладзіць з такой нагоды спецыяльную акцыю – Ноч музеяў, калі экспазіцыі адкрыты для наведвальнікаў да позняга часу.

Ноч музеяў - доўгачаканая падзея, напоўненая культурна-дасугавымі мерапрыемствамі, і кожны музей рыхтуе нешта асаблівае.

У гэтым годзе наша імпрэза пройдзе пад назвай "Аднойчы майскім вечарам..", і мы падрыхтавалі для вас нешта вельмі цікавае і незвычайнае, таму, сябры, пачынаем рыхтавацца і ўносіць наведванне Музеяў Браслава ў свае планы.

Збіраемся 19 мая а 18 гадзіне ў музеі традыцыйнай культуры.

174