На чым гралі нашы продкі


14 мая 2023 г. у 15.00 музей «Лошыцкая сядзіба», філіял Музея гісторыі горада Мінска, запрашае на творчую сустрэчу з музыкантам і этнографам-фалькларыстам Іванам Кірчуком «На чым гралі нашы продкі».

На сустрэчы ў выкананні музыканта і этнографа-фалькларыста Івана Кірчука прагучыць больш за 50 беларускіх старажытных напеваў, якія звязаны з календаром продкаў, сямейнымі абрадамі і этнаграфічнымі традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі.

Асобныя сюжэты праграмы «На чым граюць нашы продкі» распавядаюць пра каляндарны шлях жыцця чалавека, даўнія святы, рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі.

Таксама наведвальнікі пазнаёмяцца з прадметамі народнага тэатра, музычнымі інструментамі і незвычайнымі прадметамі, якія гучаць, – капыткамі коз, шкарлупінамі арэхаў, драўлянымі трашчоткамі і іншымі, – якія былі сабраны Іванам Кірчуком падчас шматгадовых экспедыцый па Беларусі.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

14 мая (нядзеля)
15.00

Уваходны квіток:

  • 25.00 бел. руб. – дарослыя
  • 15.00 бел. руб. – студэнты, пенсіянеры
  • 10.00 бел. руб. – навучэнцы
154