«Ноч музеяў» у філіяле Веткаўскага — «Дзень і ноч традыцыі»


Даражэнькія, суботу 20 мая пакіньце вольнай! Не плануйце нічога, акрамя "Ночы музеяў" у філіяле Веткаўскага

Самую музейную ноч філіял Веткаўскага музея ў Гомелі пачне сустракаць… апоўдні Бо мы падрыхтавалі для вас "Дзень і ноч традыцыі"!

Дзень і ноч традыцыя будзе размаўляць з намі на мовах мінулага і будучыні. Усе разам мы пойдзем шукаць традыцыю ў сабе і навокал.

З апоўдня і да амаль апоўначы можна будзе наведаць дзеючыя выставы ў суправаджэнні куратараў і лектараў: «Спасава Слабада», «Ecce homo. Уніяцкае мастацтва Беларусі», «Кераміка і ЭТНАбатаніка».

Увесь доўгі дзень будзе накіраваны на знаёмства з гадавым абрадавым і песенным цыклам Гомельшчыны: "Велікодны карагод", "Сула", "Юраўскі карагод", "Пахаванне стралы" і багата іншых.

Сакрэтамі жывых рамёстваў падзеляцца захавальнікі старажытных мастацтваў. Цудоўныя майстар-класы дапамогуць вам ператварыцца з назіральніка ва ўдзельніка ўсіх дзействаў. Будуць майстар-класы па: драўлянай разьбе, лепцы гліняных абярэгаў, пляценні з бісера традыцыйных упрыгожванняў, пляценні паясоў па цікавай тэхналогіі, пляценні з лазы, вязанні, пляценні дзявочых вяночкаў, вырабе абярэжных лялек.

Для прыхільнікаў традыцыйнага ткацтва будзе магчымасць далучыцца да таямнічай ткацкай справы.

Дзіцячая пляцоўка будзе балаваць нашых самых маленькіх наведвальнікаў гульнямі і майстар-класамі беларускіх традыцыйных мастацтваў.

А ўвечары адбудзецца нешта неверагоднае! На нашай пляцоўцы выступіць спецыяльны госць, таленавіты музыка, даследчык нашай традыцыйнай культуры, транслятар тэкстаў і рытмаў нашых продкаў язычніцкіх часоў - Іван Кірчук! Спадар Іван пакажа сваю аўтарскую праграму "Ад чароткі да дуды".

Напрыканцы вечара атмасферу "музейнай ночы" працягнуць ствараць этна-гурт "БіФолк" і светлавое шоу.

А завершыцца наш "Дзень і ноч традыцыі" сумесным праглядам "Кола часу" - кіно пра ўвесь абрадавы цыкл Палесся.

20 мая (субота), з 12:00 да 23:00.
Уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру)
Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

*У праграме магчымыя змены.


В суббота 20 мая не планируйте ничего, кроме "Ночи музеев" в филиале Ветковского

Самую музейную ночь филиал Ветковского музея в Гомеле начнет встречать... в полдень Ведь мы подготовили для вас "День и ночь традиции"!

День и ночь традиция будет разговаривать с нами на языках прошлого и будущего. Все вместе мы пойдем искать традицию в себе и вокруг.

С полудня и до почти полуночи можно будет посетить действующие выставки в сопровождении кураторов и лекторов: "Спасова Слобода", "Ecce homo. Униатское искусство Беларуси", "Керамика и этноботаника".

Весь долгий день будет направлен на знакомство с годовым обрядовым и песенным циклом Гомельщины: "Велікодны карагод", "Сула", "Юраўскі карагод", "Пахаванне стралы" и другие.

Секретами живых ремесел поделятся хранители древних искусств. Мастер-классы помогут вам превратиться из наблюдателя в участника всех действ. Будут мастер-классы по: деревянной резьбе, лепке глиняных оберегов, плетению из бисера традиционных украшений, плетению поясов по интересной технологии, плетению из лозы, вязанию, плетению девичьих веночков, изготовлению обережных кукол.

Для поклонников традиционного ткачества будет возможность присоединиться к таинственному ткацкому делу.

Детская площадка будет баловать наших самых маленьких посетителей играми и мастер-классами белорусских традиционных искусств.

А вечером произойдет что-то невероятное! На нашей площадке выступит специальный гость, талантливый музыкант, исследователь нашей традиционной культуры, транслятор текстов и ритмов наших предков языческих времен - Иван Кирчук! Иван Кирчук покажет свою авторскую программу "Ад чароткі да дуды"

В конце вечера атмосферу "музейной ночи" продолжат создавать этно-группа "БіФолк" и световое шоу.

А завершится наш "Дзень і ноч традыцыі" совместным просмотром "Кола часу" - кино про весь обрядовый цикл Полесья.

20 мая (суббота), с 12:00 до 23:00.
Вход бесплатный, но приветствуется донат (пожертвование любого размера)
Филиал Ветковского музея в Гомеле - пл. Ленина, 4а (в парке, за собором Петра и Павла).

* В программе возможны изменения.

264