«Майскі вальс»


Божа мой, божа! Мірна ліецца
Вокал жыццё…

П.Верлен (пер. М.Багдановіча)

Май – месяц, які ў нас трывала асацыюецца з квітненнем садоў, буяненнем зеляніны, святам працы і Днём перамогі… мірным жыццём, якога так доўга чакалі, з марамі-летуценнямі аб шчасці і каханні, надзеі, што мір на зямлі назаўсёды…

З гэтай святочнай нагоды ансамбль “Класік-Авангард” падрыхтаваў музычную праграму “Майскі вальс”. Імпрэза адбудзецца 10 мая 2023 года, а 19-й гадзіне  ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Мастацкі кіраўнік, дырыжор і вядучая – Людміла Каліноўская.

Выступаюць салісты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Юрый Каліноўскі (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Максім Юргілевіч (габой).

У іх выкананні прагучаць творы Яўгена Глебава, Галіны Гарэлавай, Алясандра Літвіноўскага, Альфрэда Шнітке, Грыгараша Дзініку і іншых.

А загадчык музея Міхаіл Бараноўскі пазнаёміць наведвальнікаў з вершамі прысвечанымі тым памятным падзеям.

Уваходны квіток – 10 рублёў (у касе музея).

Дадатковая інфармацыя на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

maksimbagdanovich@gmail.com

179