Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ХХХ Гарэцкія чытанні»


8 верасня 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск,вул. М.Багдановіча, 13) пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “ХХХ Гарэцкія чытанні”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, лексікографа, фалькларыста, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага. Чытанні арганізуюцца сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Дзейнасць Максіма Гарэцкага пачатку XX стагоддзя.
  • Малая проза Максіма Гарэцкага.
  • Праўда пра вайну Максіма і Леаніда Гарэцкіх.
  • Лексікаграфічная спадчына братоў Гарэцкіх.
  • Смаленскі перыяд творчасці Максіма Гарэцкага.
  • Непаўторнасць і шматграннасць таленту М. Гарэцкага-драматурга.
  • Публіцыстычная дзейнасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх.
  • Творчыя і жыццёвыя стасункі пісьменніка.
  • Максім Гарэцкі і сучасны літаратурны працэс.
  • Жыццё і творчасць прадстаўнікоў роду Гарэцкіх.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і руская.

Формы ўдзелу – вочная і завочная. Праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Адкрыццё канферэнцыі – 10:00. Пачатак рэгістрацыі – 9:30.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях прымаюцца па 22 жніўня 2023 г. на электронны адрас info@bellitmuseum.by з пазнакай “XXX Гарэцкія чытанні”.

Даведкі па тэл. +375 (33) 661-63-97 (вучоны сакратар Наталля Валер’еўна Калядчык).

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Заяўка на ўдзел

297