VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі»


1—2 лістапада 2022 г. у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбудзецца VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі». На гэты раз яна праводзіцца ў межах Года гістарычнай памяці і прысвечана 1160-годзю першага ўзгадвання Полацка ў летапісах.

У канферэнцыі плануецца ўдзел 44 навукоўцаў, спецыялістаў у галіне гісторыі, археалогіі, гістарычнай інфарматыкі, мастацтвазнаўства. Па выніках канферэнцыі прадугледжана выданне зборніка.

Галоўным здабыткам навуковага форума, безумоўна, стане знаёмства з новымі старонкамі гісторыі Полацка абавязкова будзе садзейнічаць з’яўленню новых экспазіцый у музеях Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Пачатак работы канферэнцыі — 10.00 у канферэнц-зале музея-запаведніка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Праграма канферэнцыі

135