ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
| Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратурны музей Максіма Багдановіча |
|
Запрашаюць прыняць удзел
у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
да 130-годдзя Максіма Багдановіча
“Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў”
Канферэнцыя адбудзецца 23 лістапада 2021 года.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7 а).
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, музейныя спецыялісты, культуролагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязана з даследаваннем розных аспектаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.
Праблематыка канферэнцыі:
- багдановічазнаўства на сучасным этапе;
- дзейнасць устаноў навукі, адукацыі, культуры па ўшанаванні памяці Максіма Багдановіча і асоб з ім звязаных;
- выяўленне артэфактаў і дакументальных крыніц пра М.Багдановіча і яго акружэнне, увядзенне ў навуковы абарот;
- месца і роля Максіма Багдановіча ў сучаснай культурнай прасторы.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі (вочная і завочная):
- даклад – да 15 хвілін;
- паведамленне – да 10 хвілін.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, украінская.
Просім паведаміць аб удзеле ў канферэнцыі да 15 лістапада 2021 года.
Пры ўключэнні даклада ў праграму канферэнцыі аўтару будзе даслана персанальнае запрашэнне. Завочны ўдзел у фармаце відэавыступлення.
Праезд, пражыванне за кошт накіроўваючага боку.
Па заканчэнні канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў. Навукова-метадычны савет пакідае за сабой права адбору матэрыялаў да выдання. Патрабаванні да афармлення тэксту даклада: да 5 старонак камп’ютарнага набору (шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1,0) у электронным варыянце.
Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок – назва даклада (вялікімі літарамі). Праз інтэрвал друкуецца тэкст са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі: [1, с. 12]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.
Пасля тэксту даклада падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і імя, імя па бацьку, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).
Заяўкі з пазнакай “Канферэнцыя” дасылаць на адрас: Рэспубліка Беларусь,
Каардынатар канферэнцыі: Мышкавец Ірына Вітальеўна + 375 (17) 355 22 95
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
“Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў”
23 лістапад 2021 года
Прозвішча, імя, імя па бацьку ________________________________________
Пасада (месца працы) _______________________________________________
Вучоная ступень, званне _________________________________________
Адрас, кантактныя тэлефоны _________________________________________
Электронная пошта _________________________________________________
Тэма даклада ці паведамлення ________________________________________
Аўдыявізуальныя сродкі, якія неабходны для выступлення________________
Асноўныя тэзісы даклада (да 1 старонкі)