Кватэрнік у дзядзькі Якуба: сустрэча з панам Скіргайлам Палянэцкім-Мацкевічам


14 студзеня а 19 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца чарговая сустрэча ў коле аднадумцаў - Кватэрнік у дзядзькі Якуба.

Не глядзі на тлум падзей,

А заходзь лепш у музей!

І бяры з сабой сяброў -

Адпачынак будзь здароў!

Саладзей за ўсякі пернік

Ў Доме Коласа кватэрнік.

Кватэрнік у дзядзькі Якуба - традыцыйнае штомесячнае мерапрыемства ў музеі Якуба Коласа. 14 студзеня 2011 г. а 19 гадзіне на чарговую сустрэчу ў коле аднадумцаў у дзень святкавання Старога Новага года запрошаны паэт і дудар, стваральнік уласнага лялечнага тэатра, завадатар гурта "СтараЛітва" пан Скіргайла Палянэцкі-Мацкевіч.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

87