Калядныя сустрэчы ў Доме Коласа


13 студзеня 2011 года а 10 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца традыцыйнае дзіцячае свята “Калядныя сустрэчы”, прымеркаванае да старажытных зімовых свят Каляд і Шчадраца.

На свята запрошаны вучні малодшых класаў гімназіі № 18 г. Мінска. Ім будзе прадэманстравана фальклорнае прадстаўленне “Калядаванне нашых продкаў беларусаў” у выкананні самадзейных артыстаў – супрацоўнікаў і выхаванцаў дзіцячага садка № 266 з элементамі абрадаў калядавання і шчадравання.

У другой частцы свята адбудзецца літаратурная сустрэча з паэтэсай Нінай Галіноўскай, якая 18 снежня 2010 г. адзначыла 75 год з дня нараджэння. У працяг святкавання юбілею прысутныя павіншуюць Ніну Васільеўну – у выкананні дзяцей прагучаць вершы і песні паэткі.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

139