Прайшло адкрыццё выставы Генадзя Мацура «Каліграфія»

19 красавіка ў Мастацкай галерэі прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы «Каліграфія» Генадзя Мацура. Падчас адкрыцця выставы мастак правёў майстар-клас для гледачоў.

Генадзь Мацур прыадчыніў для нас дзверы ў чароўны і загадкавы свет каліграфіі. Ён распавёў пра матэрыялы і інструменты, якія патрэбны мастаку-каліграфу, а таксама прадэманстраваў прыёмы і тэхнікі гэтага складанага мастацтва. На вачах у гледачоў мастак ствараў каліграфічныя кампазіцыі і распавядаў пра паходжанне літар.

Генадзь Мацур таксама падзяліўся думкамі пра стан мастака ў працэсе творчасці: яснасць і цвярозасць розуму, спакой і супакаенне, душэўны парыў і натхненне — вось галоўныя памагатыя майстра.

Выстава «Каліграфія» Генадзя Мацура працуе па 16 мая. Чакаем вас!

23