Прэзентацыя выставы «Мілая мая Марылька!»

22 лютага 2024 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя выставы “Мілая мая Марылька!”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння Марыі Багдановіч, маці беларускага класіка.

Ва ўрачыстым адкрыцці прымалі ўдзел вядучы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец, загадчык музея Міхал Бараноўскі, якія распавялі пра ўсе тонкасці стварэння выставы, а таксама вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Мізон.

Вельмі прыемна, што на адкрыцці прысутнічала ўнучатая пляменніца М.Багдановіча з боку бацькі Вольга Дашкоўская, якая звярнулася з прывітальнымі словамі да ўсіх прысутных. Шчырыя словы ўдзячнасці і Наталіі Сарока, унучатай пляменніцы з боку маці, якая, на жаль, не змагла прысутнічаць на самім адкрыцці, але звярнулася да нас па відэа.

У выкананні Алесі Сівохінай, сябра музея і мастацкага кіраўніка Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова”, гэтым разам прагучалі песні на словы Янкі Купалы і Марка Шагала (ў перакладзе Рыгора Барадуліна). Напрыканцы адбылася невялічкая экскурсія па новай выставе ад Ірыны Мышкавец.

Запрашаем усіх наведаць выставу, якая працуе да 20 красавіка 2024 года. Час працы: аўторак – нядзеля, з 10:00 да 19:00 (каса да 18:30).

Адрас музея: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Запіс на экскурсіі па тэл. +375 17 355 22 95.

122