225 год – два стагоддзі і чвэрць – спаўняецца 24 снежня з дня нараджэння геніяльнага паэта Адама Міцкевіча.
Калядная зорка, пад якой нарадзіўся Адам Міцкевіч, вяла пастухоў да месца нараджэння Хрыста, прывяла яна да яго і трох мудрацоў з Усходу.
Зорка і дарога. Кропка і рух. Гэтыя канстанты вызначалі і жыццёвы шлях Адама Міцкевіча.
27 снежня ў 18:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на музычную праграму “Адам Міцкевіч: зорка пілігрыма”. У праграме будуць пазначаныя найбольш яркія месцы жыцця паэта – малыя і вялікія гарады, якія асвяціла зорка яго таленту. Паміж імі – шлях пілігрыма, вечная дарога. Якія думкі і пачуцці адольвалі паэта на гэтым шляху? Пра гэта мы даведаемся ў святочны вечар.
У праграме прагучаць творы С.Манюшкі, М.Ельскага, М.Шыманоўскай, К.Ліпінскага, Я.Голанда і інш.
І канечне, не абыйдзецца без калядных сюрпрызаў!
Выступоўцы:
- Святлена Немагай – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна, канферанс);
- Галіна Сакольнік – лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана);
- Аляксей Загорскі – лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).
Кошт білетаў: 15 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.