«Калядныя цуды»

У перыяд зімовых свят – з 22 снежня 2023 па 21 студзеня 2024 года – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме “Калядныя цуды”.

Праграма прысвечана традыцыям святкавання Калядаў на Беларусі.

Удзельнікі даведаюцца, чаму ў гадавым коле народных абрадаў і свят Каляды займалі першае месца, як варажылі, якія песні спявалі і якія стравы гатавалі на свята іх продкі, пазнаёмяцца з абрадавымі каляднымі гульнямі і забавамі.

А яшчэ падчас праграмы будзе магчымасць патрапіць у “калядную майстэрню” і ўласнаручна зрабіць незвычайную елачную цацку-сюрпрыз.

Да ўдзелу ў святочнай праграме запрашаюцца групавыя і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных узростаў.

Працягласць – каля 60 хвілін.

Кошт: 5 рублёў / 1 наведвальнік.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363-56-21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

280