Вынікі выставы-конкурсу па рэгіянальныму інтэр'ернаму тэкстылю Віцебшчыны «У роднай хатцы на стале, на этажэрцы: абрусы, настольнік, сурвэткі»

На працягу года ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці" рэалізуе праект "У роднай хатцы".

Праект прадугледжвае правядзенне чатырох абласных выстаў-конкурсаў па вясковаму і местачковаму інтэр’ернаму тэкстылю Віцебшчыны.

Па выніках трэцяга этапу выставы-конкурсу па рэгіянальныму інтэр'ернаму тэкстылю Віцебшчыны "У роднай хатцы на стале, на этажэрцы: абрусы, настольнік, сурвэткі" супрацоўнік Навукова-даследчай установы культуры "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў" Высоцкая Ірына Уладзіміраўна заняла першае месца ў намінацыі "лепшы аўтарскі твор, выраблены ў тэхніцы пляцення (вязанне, карункапляценне, пляценне на раме і інш.)".
Яе абрус, вязаны кручком, прызнаны лепшым.

Віншуем і ганарымся!

144