Творчая сустрэча з Янай Янішчыц

16 снежня а 16-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на творчую сустрэчу з мастачкай Янай Яішчыц. Яна распавядзе, як ствараліся яе жывапісныя работы, якія сэнсы ў іх схаваныя, а таксама цікавыя факты, звязаныя з іх гісторыяй. Мастачка падзеліцца тым, што яе хвалюе і цікавіць у свеце сучаснага мастацтва, што натхняе яе, і чаму абрала менавіта жанр пейзажа для выставы “На беразе ракі…”. Вы зможаце задаць аўтарцы пытанні, пагутарыць на тэмы мастацтва і творчасці. Таксама Яна Янішчыц прачытае свае любімыя вершы Яўгеніі Янішчыц, якія натхнялі і натхняюць яе падчас стварэння карцін.

Сустрэча ладзіцца ў межах працы выставы “На беразе ракі…”, якую складаюць матэрыялы сям’і Янішчыц і мастацкія працы ўнучкі паэткі Яны Янішчыц.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 (17) 363-56-21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

219