Удзел НПГКМЗ у Рэспубліканскім семінары кіраўнікоў школьных музеяў

7-8 снежня 2023 года ў г. Полацк і г. Наваполацк праходзіў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музейная педагогіка ў дзейнасці: культурна-патрыятычнае выхаванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў». На працягу двух дзён удзельнікі семінара абменьваліся вопытам, знаёміліся з эфектыўнымі адукацыйнымі практыкамі ў дзейнасці музеяў устаноў адукацыі Полаччыны. У рамках пленарнага пасяджэння, дзе былі прадстаўлены актуальныя метады арганізацыі музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі краіны, паспяховы вопыт дзейнасці музеяў як адукацыйнай прасторы і рэсурсаў у культурна-патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі, выступіла з дакладам, прысвечаным праектнай дзейнасці Краязнаўчага музея Полацка, загадчык музея Ірына Пятроўна Воднева.

139