9 снежня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства

9 снежня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

Ён быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата невыпадковая: менавіта 9 снежня 1948 года была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Усе 193 дзяржавы, якія аднагалосна прынялі Канвенцыю, пацвердзілі, што кожная краіна нясе асабістую адказнасць за абарону свайго насельніцтва ад генацыду, а таксама павінна прадухіляць падобныя злачынствы і заклікі да іх.

Напярэдадні памятнай даты ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла чарговая тэматычная сустрэча ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Праект гэты ініцыіраваны Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь для азнаямлення суайчыннікаў з новымі фактамі следства і захавання гістарычнай памяці.

Удзельнікамі сустрэчы былі памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна Ірына Забеліна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Станіслаў Балабанскі, моладзь, педагогі, прадстаўнікі працоўных калектываў, дзятлаўчане. (Падрабязней...)

178