220 гадоў з дня нараджэння рускага паэта і мысліцеля XIX стагоддзя Фёдара Цютчава

Фёдар Іванавіч Цютчаў — рускі паэт-мысліцель, перакладчык, дыпламат нарадзіўся 23 лістапада (5 снежня)1803 г. у Бранскім павеце Арлоўскай губерні.

Адам Міцкевіч, жывучы ў Парыжы, з 22 снежня 1840 г. пачаў чытаць курсы лекцый па славянскай літаратуры ў Collège de France. Тэксты гэтых лекцый сталі вядомы Ф. Цютчаву, што натхніла яго на напісанне верша “От русского по прочтении отрывков из лекций г-на Мицкевича”. Дата напісання 16 (28) верасня 1842 г. Там ёсць такія радкі:

"Небесный царь, благослови
Твои благие начинанья —
Муж несомненного призванья,
Муж примиряющей любви…
Недаром ветхие одежды
Ты бодро с плеч своих совлек.
Бог победил — прозрели вежды.
Ты был Поэт — ты стал Пророк…”

Гэтае прызнанне выдатнага значэння лекцый Міцкевіча можна разглядаць як самы значны рускі водгук на яго лекцыі і як твор, важны для разумення філасофска-гістарычных поглядаў самога Цютчава.

Падрабязней тут: http://feb-web.ru/feb/litnas/texts/l971/ln1-1732.htm

Там жа - чытаць верш цалкам.

114