Яшчэ мяне зусім няма
Ні ў шуме траў,
Ні ў лісцях юных,
Ды ўжо іскрысты снег зіма
Заткала мне на падарунак.
Падарункам усім аматарам творчасці Яўгеніі Янішчыц стане вечарына да яе 75-годдзя. 12 снежня ў 18.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на вечарыну “Снежныя грамніцы”. Светлая, шчырая лірыка Яўгеніі Янішчыц – адна з самых яскравых старонак беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя. Пранізлівыя, душэўныя, шчымлівыя, самотныя, шчырыя, летуценныя… Усё гэта пра вершы Яўгеніі Іосіфаўны.
З нагоды юбілею ў музеі збяруцца сябры, родныя і прыхільнікі творчасці “палескай ластаўкі”. Успаміны і вершы будуць у цэнтры ўвагі ў гэты вечар.
Імпрэза ладзіцца ў межах працы выставы “На беразе ракі…”, якую складаюць матэрыялы сям’і Янішчыц і мастацкія працы ўнучкі паэткі Яны Янішчыц.
12 снежня, 18.30.
Уваход вольны.
Тэлефон для даведак: +375 (17) 363-56-21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.