Запрашаем на аўтарскі занятак Ірыны Князевай

23 снежня а 14-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае вас на новую сустрэчу з мастачкай Ірынай Князевай у межах праекта “Пісаная торба”.

З нагоды надыходзячага года агнядышнага Дракона мусім узгадаць, што ў нас ёсць свой, беларускі дракон, які завецца Цмокам. Гэта зычлівая і прыязная да чалавека істота – шкадуе і ратуе яго, а яшчэ дапамагае закаханым зберагчы і замацаваць трапяткія пачуцці.

На аўтарскім занятку, у святочна-утульнай атмасферы, будзем маляваць на торбах сваіх лагодных Цмокаў. Каб пасля парадаваць арыгінальным падарункам сябе, сваіх каханых і сяброў! Падчас занятка больш даведаемся пра цмока як героя беларускай міфалогіі і літаратуры.

Ласкава запрашаем дарослых і дзетак!

Наш адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Кошт удзелу – 30 рублёў (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: баваўняны шопер, фарбы, трафарэты і інш.).

Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811-21-85, +375 17 363-94-65, +375 17 395-44-47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Колькасць месцаў абмежаваная!

156